Главный редактор газеты «Народная воля» Иосиф Середич обратился к читателям в связи с отказом белорусского Дома печати печатать номер газеты.
«Толькі што перагаварыў з генеральным дырэктарам выдавецтва “Беларускі Дом друку” спадаром Раманам Алейнікам, друкарня якога па дамове з рэдакцыяй тыражуе газету “Народная Воля”.
На пытанне, чаму сённяшні нумар не аддрукаваны і не адпраўлены ў экспедыцыю для распаўсюджвання, пачуў: “Зламалася тэхніка”. – “І што, да гэтага часу не адрамантавалі?” – “Не”.
“Зламалася тэхніка” і не аддрукавана “Народная Воля”, але не “зламалася тэхніка” і аддрукаваны ўсе дзяржаўныя газеты.
Відавочна адно: зламаўся не друкарскі станок, а зламаліся мазгі ў тых, хто на штыках пакуль што трымае ўладу.
“Народная Воля” была і будзе з народам!
Рэдакцыйны калектыў звяртаецца да ўсіх беларусаў, якія ў гэтыя дні бароняць свае законныя правы, сваю годнасць, а таксама да міжнароднай супольнасці: толькі разам зможам адстаяць свабоду свабоду слова, свабоду “Народнай Волі” і незалежнасць Беларусі!
Дыктатуры — НЕ!
Іосіф СЯРЭДЗІЧ, заснавальнік, выдавец і галоўны рэдактар газеты “Народная Воля”